Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2020 в 17:26, Обновлено 21 февраля 2020 в 18:17
577 просмотров

Увесь свет святкуе Міжнародны дзень роднай мовы, які мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

   Дзень святкавання Міжнароднага дня роднай мовы — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане.

   У Міжнародны дзень роднай мовы ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г.Маладзечна” стала пляцоўкай для сапраўднага фестывалю беларускай культуры. З самага ранку вучняў і настаўнікаў з народнымі песнямі сустракаў фальклорны калектыў гімназіі-каледжа мастацтваў "Жывіца".

   І на працягу ўсяго дня ва ўстанове праходзіў цэлы шэраг розных мерапремстваў. Мастацкія работы настаўнікаў і вучняў гімназіі-каледжа на тэму прыгажосці беларускіх краявідаў натхняюць маленькія таленты спрабаваць сябе у мастацтве. Там, дзе чалавек – там і мастацтва. Чавалек не можа абысціся без прыгожага. І яно ўсюды акружае яго: і ў прыродзе, і там, дзе тварыў сам чалавек па законах мастацтва.

   Фотавыстава “Архітэктурная спадчына Беларусі” прымусіла сёння спыніцца каля сябе амаль кожнага вучня. Архітэктурныя помнікі – своеасаблівы летапіс жыцця народа, яскравыя сведкі яго працоўнай і баявой славы. Улепшых творах архітэктуры ўвасоблены найбольш значныя гістарычныя падзеі. У іх адлюстраваны гістарычны лёс народа, развіццё яго матэрыяльнай і духоўнай культуры. Беларускі народ з надзвычайнай увагай ставіцца да спадчыны, якую пакінулі нам папярэднія пакаленні. Помнікі даюць магчымасць глыбей асэнсаваць сучаснасць, вызначыць шляхі ў будучыню.

Няхай заўжды свабодна і трывала,

Каб нашу Беларусь душой пазнаць,

Гучаць струною скрыпкі і цымбалы,

І песнямі гармонікі звіняць.

Няхай жа старажытна нашы танцы

Хвалююць векаісныя гады,

Каб мы змаглі як мае быць застацца

Народам беларускім назаўжды.

                                                М. Шынкевіч

            Вучням гімназіі-каледжа мастацтваў пашанцавала, таму што яны маюць магчымасць не толькі знаёміцца, слухаць, але і навучыцца іграць на беларускіх народных інструментах. Розныя і па форме, і па гучанні, але ў кожным з іх непаўторны гук, афарбоўка шумаў і душа народа, яго самабытнасць.

   Беларускі нацыянальны касцюм  быў і застаецца невычэрпнай крыніцай натхнення, матываў і вобразаў для сучасных прафесійных творцаў, выдатным помнікам народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Беларускі нацыянальны касцюм  мае надзвычай высокую культурную каштоўнасць і з'яўляецца адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.

                                                  

  Кожны з вучняў меў магчымасць удасканаліць свае веды па беларускай мове і літаратуры і нават атрымаць добрыя адзнакі за лепшыя дасягненні па выніках інтарактыўнай гульні "Знаўцы роднай мовы"

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.