Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

МЧС информирует

Дата: 15 января 2018 в 09:58, Обновлено 15 января 2018 в 10:10
643 просмотра

Нашы вучні ведаюць правілы бяспекі

У Маладзечанскім раёне актыўна праходзяць пажарна-прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх. Выратавальнікі скарыстоўваюць літаральна кожную магчымасць сустрэцца з насельніцтвам, ад вучняў да пенсіянераў,  як па месцы жыхарства, так і на працоўных месцах, каб навучыць, асведаміць, адказаць на пытанні, якія датычацца пажарнай бяспекі.

Супрацоўнік Маладзечанскага горрайаддзела па надзвычайных справах Павел Сенько сустрэўся і пагутарыў аб бяспечнасці жыццядзейства з калектывам ДУА “Дубраўскі  вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Маладзечанскага раёна”. Гутарка ішла аб больш пільным выкананні патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электранагравальных прыбораў, печаў і ўвогуле – прыбораў ацяплення. Гучала просьба не пакідаць без увагі сваіх састарэлых бацькоў, якія ў большай часткі жывуць у вёсках, а таксама паклапаціцца аб спраўнасці печаў у іх дамах. Увага прысутных была засяроджана і на бяспечных паводзінах дзяцей, бо адказнасць за іх учынкі па-ранейшаму кладзецца на сумленнасць бацькоў і настаўнікаў.

“ Нашы вучні ведаюць і выконваюць правілы бяспекі” – у адзін голас адказалі прысутныя. “Заняткі па асновам бяспекі жыццядзейнасці ў нашай школе праводзяцца з вялікай адказнасцю” – пракаментавала дырэктар школы, Алена Пятроўна. А пераканацца ў гэтым давялося супрацоўніку, які ў гэты момант праводзіла апытанне вучняў па ведам пажарнай бяспекі. Дзеці без памылак адказалі, якую бяспеку нясуць запалкі, электраабсталяванне, адчыненае акно; як выйсці з задымленага памяшкання і не стать ахвярай агню; як правільна тэлефанаваць у службу выратавання на нумар “101” і “112” калі ўсё-ткі здарылася надзвычайная сітуацыя і шмат іншага.

У заключэнне сустрэчы кожны жадаючы змог пазнаёміцца з “чырвонай машынай” і яе абсталяваннем. Памераць цяжкое, але практычнае абмундзіраванне. Дзеці пажадалі шмат прыемных момантаў выратавальнікам і запрасілі да сябе ў госці.

_____________________________________

У дзіцячы садок, які знаходзіцца на базе ДУА “Дубраўскі  вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа Маладзечанскага раёна” адзінаццатага студзеня завіталі супрацоўнікі МНС, каб яшчэ раз напомніць нашым самым маленькім жыхарам пра пажарную бяспеку.

Дзяцінства – вяселая пара! Лялькі, машынкі, канструктар і шмат іншых цацак знаходзіцца ў арсенале нашых немаўлят. З іх дапамогай дзеткі вучацца розным карысным рэчам. Напрыклад: апрануцца самаму будзе лягчэй, калі спачатку спрабаваць зрабіць гэта з лялькай.

Юны выратавальнік Філька наведвае выхаванцаў дзіцячых садкоў і ў працэсе гульні вучыць іх правілам пажарнай бяспекі. Маленькія хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім інтарэсам і задавальненнем прымаюць удзел ва ўсіх гульнях, якія прапаноўвае Філька. Кожнае пытанне, якое задае дзецям зайка,  не застаецца без адказу. Вельмі радуе тое, што малышы ведаюць з якімі рэчамі гуляць нельга, каб не здарылася бяда. Юны выратавальнік вучыць дзяцей, як выйсці з пакою, у якім распачаўся пажар. Растлумачвае ім чаму нельга хавацца ад агню.

Сустрэча Фількі з дзецьмі зацягваецца надоўга: кожнаму хочацца патрымаць зайчаня ў руках. Супрацоўнікі МНС не перашкоджваюць гэтаму: вочы, якія свецяцца ад шчасця - галоўны падарунак!  Ды і не кожны дзень можна сустрэць ляльку, якая распавядае пра бяспеку!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.