Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

У Маладзечне ўшанавалі перадавікоў, занесеных на раённую Дошку гонару

Дата: 3 марта 2021 в 13:57, Обновлено 5 марта 2021 в 10:42
Автор: Рушук И. Г.
250 просмотров

    Урачыстае мерапрыемства адбылося ў Палацы культуры нашага горада. У свяце працы прынялі ўдзел прадстаўнікі ўсіх галін вытворчасці і сацыяльнай сферы, кіраўніцтва і спецыялісты райвыканкама, дэпутацкага корпуса.

У фае Палаца былі арганізаваны выстаўкі-прэзентацыі прадукцыі Маладзечанскага малочнага камбіната, ТАА «Велес-Міт», філіяла «Маладзечанскі хлебазавод» ААТ «Барысаўхлебпрам», іншых прадпрыемстваў.   У гонар перадавікоў гучалі канцэртныя нумары.

    Старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў падзякаваў перадавікам за карпатлівую стваральную працу, пажадаў ім далейшых поспехаў на карысць малой радзімы, вобласці, дзяржавы. Увогуле,   у адрас лепшых работнікаў і арганізацый гучалі шматлікія словы падзякі.
На свяце былі адзначаны лепшыя прадпрыемствы і арганізацыі Маладзечаншчыны, кіраўнікі і спецыялісты суб’ектаў гаспадарання, тыя, хто выдатна паказаў сябе ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, медыцыны, адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, фізкультуры і спорту і гэтак далей.

По результатам работы за 2020 год на Доску Почета занесен учитель географии ГУО "Гимназия-колледж искусств г.Молодечно" Ганецкий Дмитрий Николаевич.

Ценные подарки вручены лучшим учащимся гимназии-колледжа искусств - учащемуся 11А класса Бобрику  Алексею за достижения по учебному предмету "Химия" (учитель Храмцевич Елена Викторовна) и учащемуся 9В класса Семеняко Владиславу - "Ученику Минской области - 2020" за достижения в исследовательской деятельности (учитель Ганецкий Дмитрий Николаевич).

В концертной программе с хореографической композицией приняли участие учащиеся 7Г и 7Д классов (учитель Вылчу Ирма Григорьевна).

      Удзельнікі свята атрымалі зарад добрага настрою і яркіх эмоцый. Гэта будзе натхняць іх на яшчэ большыя працоўныя дасягненні.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.